Зіхаценне дыяменту
Кст. 8, 2008 | 07:05 pm
location: 10-ы паверх па-над Рыгай
music: Pink Floyd - Wish You Were Here (1975)
Калі ападае апошні лісток, уходзіць цеплыня мінулага году. Калі закатваецца сонца, адыходзіць на другі план мінулы дзень. Калі мір пакідае вялікі чалавек, разам з ім сыходзіць цэлая эпоха. Быццам бы рэкі ідуць наўсхіл і Зямля зыходзіць з арбіты. Ты сядзіш і не можаш зразумець, як сучаснасць спрабуе выкінуць з тваёй памяці кавалак мінуўшчыны. Ты не ўяўляеш, што можа перайсці у прошлы час той, хто быў сапраўдным мастаком, сапраўдным творцам. Той, чый талент быў сапраўды боскім. Як кажуць, мастак жыве, пакуль жывуць яго творы. Аднаго не ўлічвае гэты сказ - талент памірае разам з мастаком.
Няма больш з намі Рычарда Райта, геніяльнага выканаўца, інструменталіста і кампазітара легендарнага гурта Pink Floyd.
Well you wore out your welcome
With random precision,
Rode on the steel breeze.
Come on you raver, you seer of visions,
Come on you painter, you piper, you prisoner,
And shine!
(c) Pink Floyd, 1975

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
За крок да мараў
Врс. 30, 2008 | 09:06 pm
location: 10-ты паверх па-над Рыгай
mood: Узнёслы
music: Traffic - When The Eagle Flies (1974)
Нічога не вымушае чалавека настолькі супакоіцца, прыйсці ў нейкае іншае вымярэнне, у якім пануюць толькі гукі ды вобразы, як гэта робіць музыка. Напэўна, гэта адное з тых чалавечых дасягненняў, якое надае моц душы чалавечай праз незвычайную рэч - праз гук. Той, хто авалодвае мастацтвам разумець музыку, узвышаецца ў культурным плане на некалькі парадкаў, дасягае такога становішча, якое невядома тым, хто слухае музыку не дзеля музыкі. Гэтае пачуцце настолькі немагчыма перадаць словамі, што побач з ім, напэўна, толькі каханне можа параўноўвацца. Вось уявіце сабе замак дзесьці побач з краем зямлі. Вакол вас вандруюць аблокі, паветра насычана водарам вясны, і ніводны чалавек не можа вас паклікаць і прымусова выкрасці з гэтага цуда. Усе вам падабаецца тут, вы бы засталіся тут. А на самой справе, гэта і ёсць музыка. Толькі вы бачыце яе так, як ніхто іншы не можа ўбачыць яе ў дакладнасці таксама. Толькі вы ведаеце, як вы прыйшлі да гэтага замку. Толькі вы вырашаеце - застацца тут, або пайсці кудысьці яшчэ. І толькі аднаго вы не можаце ведаць: калі вы зноў апынецеся тут, калі вы зноў убачыце цуд. Калі скразняк зачыніць вокны млоснай прасторы рэчаіснасці і адчыніць дзверы у незвычайную бясконцасць вобразаў, нараджаемых гукамі.
Спасылка | Пракамэнтаваць {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Дыяменты й іржа
Ліп. 29, 2008 | 10:49 am
location: Ліда
mood: Узьнёслы
music: Океан Ельзи - Міра
Каханьне - вялікая моц. Здаецца, яно як грошы - заўсёды не хапае, заўсёды мала. Але, мабыць, такое параўнаньне паміж чыстым і брыдкім, паміж духоўным і матэрыяльным, паміж бязмэрна вялікім і нікчэмным не зусім дарэчы. Каханьне нараджае жыцьцё, грошы яго ліквідуюць. За грошы можна набыць усё, акрамя спрадвечнага. Грошы не патрэбны для каханьня, таксама як і каханьне не патрэбна для грошай. Каханьне надае чалавеку рай. Грошы могуць скінуць чалавека ў пекла. Калі табе 17, пачуцце кахання натхняе ўсё. Здаецца, што яно паўсюль. Каханьне надае хлопцу каралеву, а дзяўчыне - караля. Добра, калі яно ўзаемна, бо інакш кароль пераўтвараецца ў пажа, а каралева - у служку. І грошы тут не дапамогуць.
P.S. Ня ведаю, да чаго я гэта ўсё напісаў...
P.S. Ня ведаю, да чаго я гэта ўсё напісаў...
Спасылка | Пракамэнтаваць {1} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Лесьвіца ў дзень
Тра. 30, 2008 | 09:15 pm
location: Выезная сядзіба Коды
mood: Настальгічны
music: Gravy Train - Staircase To The Day
Хутка (амаль праз дзьве з паловай гадзіны) вырубаюць інтэрнэт, і я нават ня ведаю, калі зноў зьяўлюся ў сеціве. Такім чынам, можна лічыць гэты артыкул апошнім. Апошнім адразу пасьля першага. Жартую, канешне.
Што пляную на лета, якое няспынна наступае? Спачатку будзе сэсія, потым будзе вялікі перапынак паміж экзаменамі - зьбіраюся зматацца ў Ліду, адпачыць троху перад яшчэ большым адпачынкам, які завецца вакацыямі, але на самой справе гэта будуць два месяцы ляніўства. Аднак, ёсьць напалеёнаўскія пляны - хочацца распрацаваць як сьлед асабістую інтэрнэт-старонку пра Rainbow, купіць гітару, пачаць напрацоўваць і запісваць матэрыял. Але гэта пакуль толькі мары, і калі першае яшчэ куды ні йшло, то накшталт другога я вельмі няўпэўнены.
А канцэпцыя запісу альбому ўжо ёсьць. Вельмі млявая, але ўсё ж такі. Хочацца зрабіць нешта ў галіне прагрэсіва, але не вельмі "закручанага". Ды й наогул - не хочацца сканцэнтроўваць сябе ў нейкіх рамках. Хочацца паэксперыментаваць, паімправізаваць і гэтык далей.
Летам буду неабмежавана многа чытаць, і, перш за ўсё, гэта датычыцца тых тамоў Віктора Юго, што набыў у букіністычнай краме. А яшчэ трэба Біблію прачытаць. Проста для сябе.
У цырульню не пайду. Нават і не чакайце. Буду абросшым хіпаном.
Жыве рок-н-рол!

Першы запіс
Тра. 24, 2008 | 07:28 pm
location: Выезная сядзіба Коды
mood: Узьнёслы
music: Free - All Right Now
Ня ведаю нават, ці патрэбна гэта мне? Напэўна, так. Буду пісаць тут пра свае думы, мары, няйзьдзейсьненыя жаданьні, пляны на жыцьцё-быцьцё і гэтак далей. Шмат чаго адбылося такога, што павінна было б тут знаходзіцца. Успаміны - рэч добрая, але тут будзем жыць цяперашнім і будучым часам. Аднак экскурс у гісторыю таксама будзе, я спадзяюся.
Зараз гучыць Free, песьня гаворыць сама за сябе: усё і зараз жа. Вось неяк і хочацца ўсяго й зараз. Ня ведаю толькі, чаго дакладна.
На вуліцы дождж, надвор'е ня вельмі. Успамінаецца наш фізік Мурзоў і яго вымова пра аэрадром і водку... Цікавы ён чалавек, усё ж такі. Фізікі яны ўсе такія. На жаль, я ня фізік - мабыць таксама быў бы цікавым і не ляпіў бы ўсялякую бязглузіцу, як цяпер...
Між іншым, Free ужо па трэцім крузе пайшло...
Не, рок-н-рол абуджае розум... А вось інтэгральная фізіка неяк наадварот. Сёньня ў краме ня змог адлічыць шэсцьдзесят рублёў нават. А ўсё з-за таго, што пасадзіў з раніцы сябе за фізіку - экзамен хутка. Трэба ж.
Калі-некалі лезуць у галаву музычныя замалёўкі, але (на жаль!) не на доўгі час. Калі пасьпееш запісаць куды-небудзь - добра. Потым з гэтага можна штосьці распрацаваць. Але калі? Натхненьне неяк хутка зьнікае, замалёўкі так і застаюцца замалёўкамі. Мрою пра Фендэр (але хто ж не мроіць?). Зь ім, здаецца, працэс пойдзе хутчэй.
Так, што мы тут нарабілі... Нейкі доўгі артыкул атрымался. Напачатку думаў, што ён ня большы за пару радкоў будзе. Таму пакінем яго на гэтым.
Між іншым, Free ужо пяты раз пайшоў...
All right now, baby, it's all right now.